Канцэрн "Белляспаперпрам" сумесна з Мінскхлебпрамам у рамках рэалізацыі праграмы ўрада па паэтапным пераходзе на экалагічную ўпакоўку распрацаваў і ўкараніў у масавую вытворчасць папяровыя пакеты для хлебабулачных вырабаў.

Папяровыя пакеты пачало вырабляць спецыялізаванае прадпрыемства канцэрна "Белляспаперпрам" ТАА "Суперпак Компані". Цяпер ужо ідуць пастаўкі папяровых пакетаў на менскія хлебазаводы. Хлеб у папяровай ўпакоўцы з'явіўся ў продажы. Гэта хлеб "Бабулін" хлебазавода №2 і хлеб "Крынічны" хлебазавода "Аўтамат". У найбліжэйшы час экаўпакоўку ўкарэняць і на іншых хлебазаводах, у тым ліку ў рэгіёнах краіны. Прадпрыемства-вытворца папяровых пакетаў гатовы задаволіць неабходны попыт. У Беларусі для гэтага маецца ўсё неабходнае: сыравіна, абсталяванне і прафесійныя кадры. Справа за гандлем і спажыўцамі.

Як адзначыў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько, мы зрабілі першы крок у вельмі важнай справе - скарачэнні спажывання шкоднага для экалогіі пластыка. І ўжо на першапачатковым этапе бачым вынік - попыт на экоупаковку расце, спажыўцы пазітыўна ацанілі гэтае рашэнне - хлеб у папяровым пакеце паспяхова прадаецца. Хай пакуль гэтая ўпакоўка даражэй поліэтыленавай, але мы разумеем, што гэта экалагічная ўпакоўка, якая перапрацоўваецца, плюс не малую ролю адыгрывае якасць захоўвання хлеба ў папяровым пакеце. У гэтым ужо змаглі пераканацца тыя, хто купляў хлеб "Бабулін". Таму перспектывы добрыя і ў планах нарасціць вытворчасць папяровай упакоўкі ў Беларусі ў разы. Канцэрн сумесна з вытворцамі прадуктаў харчавання, гандлёвымі сеткамі вядзе актыўную працу ў гэтым кірунку.

Больш падрабязна на гэтую тэму ў бліжэйшы час на сайце БЕЛТА і тэлеканале АНТ.

                              

 

                                

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

17.06.2020 13:49