Як мы ўжо паведамлялі раней, 2-9 ліпеня на базе адпачынку "Вербкі" пад Бабруйскам пройдзе 3-і конкурс-пленэр майстроў разьбы па дрэве "Пераўвасабленне дрэва". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 чэрвеня.
Больш за 30 віртуозаў разьбы па дрэве пазмагаюцца ў прафесійным майстэрстве і конкурсе талентаў.
Конкурс арганізоўвае канцэрн "Белляспаперпрам" сумесна з беларускім прафсаюзам работнікаў лесу і прыродакарыстання на базе ААТ "ФанДАК" і пры падтрымцы Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пастаянныя работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" і лясной гаспадаркі, навучэнцы і студэнты профільных устаноў адукацыі і творчых спецыяльнасцяў, а таксама майстры разьбы па дрэве, якія працуюць самастойна альбо ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці.
Конкурс-пленэр праводзіцца з мэтай развіцця традыцый, павышэння значнасці і прэстыжнасці прафесіі разьбяроў па дрэве, падтрымкі творчай актыўнасці майстроў разьбы па дрэве, прыцягнення ўвагі да дрэваапрацоўчай вытворчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых майстроў, развіцця экалагічнага турызму і актыўнага ладу жыцця. Ён пройдзе ў маляўнічым лясным масіве на беразе р. Бярэзіны на базе адпачынку "Вербкі" ў Бабруйскім раёне. На працягу тыдня майстры з усіх куткоў Беларусі і замежныя госці будуць выконваць свае конкурсныя работы.
Усе падрабязнасці тут: Беларуская лясная газета
21.06.2021 10:43