Пад Бабруйскам праходзіць 3-і конкурс-пленэр майстроў разьбы па дрэве "Пераўвасабленне дрэва".
У конкурсе ўдзельнічае каля 30 майстроў з усёй рэспублікі і некалькі замежных удзельнікаў з Азербайджана, Венгрыі і Украіны.
Арганізатарамі анкурсу выступілі канцэрн "Белляспаперпрам", Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання і ААТ "ФанДАК" і пры падтрымцы Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Конкурс-пленэр праводзіцца з мэтай развіцця традыцый, павышэння значнасці і прэстыжнасці прафесіі разьбяроў па дрэве, падтрымкі творчай актыўнасці майстроў разьбы па дрэве, прыцягнення ўвагі да дрэваапрацоўчай вытворчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых майстроў, развіцця экалагічнага турызму і актыўнага ладу жыцця. Ён праходзіць у маляўнічым лясным масіве на бяразе р. Бярэзіны на базе адпачынку "Вербкі" ў Бабруйскім раёне. Пачынаючы з 2 ліпеня, майстры з усіх куткоў Беларусі і замежныя госці выконваюць свае конкурсныя работы.
Выстава гатовых работ і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў пятніцу 9 ліпеня. Убачыць гатовыя скульптуры майстроў можна будзе з 11.00. Цырымонія ўзнагароджання пачнецца ў 15.00.
Усе падрабязнасці тут: Беларуская лясная газета
07.07.2021 12:16