Канцэрн «Белляспаперпрам» пашырыў пералік прапанаваных інвестарам невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца на тэрыторыях прадпрыемстваў.
На продаж альбо здачу ў арэнду выстаўлена каля 60 аб'ектаў агульнай плошчай больш за 50 тыс. кв. метраў. Прадаюцца розныя аб'екты прамысловай вытворчасці (дрэваапрацоўчыя і іншыя цэха, сталярныя і рамонтна-механічныя майстэрні, розныя тыпы складоў, кацельні), а таксама адміністрацыйныя будынкі і аб'екты сацыяльнага прызначэння (офісныя будынкі, сталовыя, клубы, лазні), гаражы, стаянкі з навесамі, розныя ачышчальныя збудаванні і тэхналагічныя канструкцыі.
Аб'екты можна купіць або арандаваць для выкарыстання ў розных мэтах (арганізацыя вытворчасці, сферы паслуг і інш.).
Дадзены праект канцэрн рэалізуе сумесна з банкамі-партнёрамі. Для арганізацыі вытворчасці на прапанаваных плошчах ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белінвестбанк» гатовыя даць на выгадных умовах крэдыты (для развіцця малога і сярэдняга бізнесу).
Па шэрагу аб'ектаў прапановы накіраваны замежным інвестарам.