У Беларусі гандлёвыя аб'екты абавязалі мець у наяўнасці мяшкі (пакеты), аднаразовы посуд, сталовыя прыборы з паперы. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 2 верасня 2019 года №72.

Дэлегацыя канцэрна "Белляспаперпрам" на чале са старшынёй Юрыем Назаравым прымае ўдзел у беларуска-славацкім эканамічным форуме, які адкрыўся ў Мінску.

Па традыцыі напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу ў сістэме канцэрна "Белляспаперпрам" ушаноўваюць лепшых працаўнікоў і перадавікоў вытворчасці.

Адно з найстарэйшых мэблевых прадпрыемстваў Беларусі ААТ "Слоніммэбля" адзначыла 80-гадовы юбілей. Працоўнаму калектыву аб'яўлена падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.