Тэхнічнае перааснашчэнне і стварэнне новых магутнасцяў на айчынных прадпрыемствах дрэваапрацоўкі дазволіла павялічыць аб'ём беларускага экспарту больш чым на 36 %.

Прадпрыемствы "Белляспаперпрама" ў студзені-жніўні павялічылі аб'ёмы вытворчасці прадукцыі на 16,5%, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня канцэрна Юрый Назараў.

Айчынная мэблевая вытворчасць і дрэваапрацоўка ў цэлым за апошнія гады здзейснілі прыкметны скачок. Доказам таму служыць рост попыту на беларускую прадукцыю і канкурэнтнае асяроддзе ў мясцовых вытворцаў.

Каманда РУП «Завод газетнай паперы» стала ўладальнікам прыза «Брыльянтавая Сава» рэспубліканскага чэмпіянату гульні «Што? Дзе? Калі?» Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.