Перад дзяржаўнымі прадпрыемствамі канцэрна "Белляспаперпрам" у 2017 годзе будзе пастаўлена задача забяспечыць станоўчую рэнтабельнасць продажаў на ўзроўні не ніжэй за 6%. Аб гэтым паведаміў старшыня канцэрна Юрый Назараў.

У 2017 годзе на прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам» будуць укаранёны прыкладныя навуковыя распрацоўкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці тэхналогій вытворчасці цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай прадукцыі.

Заснаванае канцэрнам ААТ «ЦБК-Кансалт» афіцыйна зарэгістравана як юрыдычная асоба ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

ЗАТ "Маладзечнамэбля" адкрыла новы магазін у Магілёве.