Новы гандлёвы дом вядучага беларускага вытворцы кухняў - кампаніі "ЗОЎ" адкрыўся ў цэнтры Масквы. Гэта самы вялікі кухонны шоў-рум на тэрыторыі СНД.

З 4 лістапада 2015 года такі від прадукцыі дрэваапрацоўкі як фанера выключаны з пераліку тавараў, здзелкі па якіх юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны заключаць на біржавых таргах ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа».

У склад канцэрна «Белляспаперпрам» увайшла новая арганізацыя - Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Івацэвічдрэў Про». Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

4 лістапада на пасяджэнні Савета канцэрна «Белляспаперпрам» будуць разгледжаны вынікі работы арганізацый за дзевяць месяцаў і задачы па выкананні гадавых паказчыкаў.