Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Віктаравіч Назараў 1 жніўня правядзе "прамую тэлефонную лінію".

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №629 ад 24 ліпеня 2015 г. падоўжаныя тэрміны ажыццяўлення ўведзенага раней ліцэнзавання імпарту асобных відаў ДСП з-за межаў МС. Акрамя таго, гэтым дакументам уведзены аналагічныя абмежавальныя меры і на імпарт ДВП.

ААТ "Гомельдрэў" выпусціла ў продаж новую прадукцыю, вырабленую на заводзе МДФ, які быў пабудаваны ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

На базе ААТ «Плешчаніцлес» адбыўся абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", размешчаных у Мінскай вобласці.