Канцэрн "Белляспаперпрам" у даніну падзякі за асабісты ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці адзначыў нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння, мадэрнізацыі, навуковага і кадравага забеспячэння прадпрыемстваў канцэрна і сёння многае робяць для развіцця галіны.

Снежань 2020 года запомніцца ў гісторыі нашай галіны шэрагам знакавых падзей. Адно з самых яркіх - атрыманне першай віскознай цэлюлозы на Светлагорскім ЦКК.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым працаўнікам розных сфер дзейнасці. Сярод іх і работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".

Сёння выхаванцам Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху ўручаны падарункі ад канцэрна "Белляспаперпрам".