Новы гандлёвы дом вядучага беларускага вытворцы кухняў - кампаніі "ЗОЎ" адкрыўся ў цэнтры Масквы. Гэта самы вялікі кухонны шоў-рум на тэрыторыі СНД.
З 4 лістапада 2015 года такі від прадукцыі дрэваапрацоўкі як фанера выключаны з пераліку тавараў, здзелкі па якіх юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны заключаць на біржавых таргах ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа».
У склад канцэрна «Белляспаперпрам» увайшла новая арганізацыя - Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Івацэвічдрэў Про». Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
4 лістапада на пасяджэнні Савета канцэрна «Белляспаперпрам» будуць разгледжаны вынікі работы арганізацый за дзевяць месяцаў і задачы па выкананні гадавых паказчыкаў.
На фоне агульнага зніжэння экспарту прадукцыі ў Расію асобныя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» нарасцілі аб'ёмы адгрузкі ў гэтую краіну.
Арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» развіваюць уласную тавараправодную сетку. За апошнія два гады ведамасных магазінаў у прадпрыемстваў стала на 20 больш.