Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 19 чэрвеня наведала адно з прадпрыемстваў холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў".
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергіенка 17 чэрвеня з рабочай паездкай наведаў Бабруйск. У цэнтры ўвагі было развіццё сацыяльнай сферы і буйных прамысловых прадпрыемстваў горада.
У Беларусі, як і ва ўсім свеце, складваецца трэнд на ўсвядомленае спажыванне. У краіне рэалізуецца праграма па паэтапным пераходзе на экаўпакоўку. Канцэрн "Белляспаперпрам" гатовы забяспечыць замену поліэтыленавай упакоўкі на папяровую.
Дрэваапрацоўчая вытворчасць Завода газетнай паперы (г. Шклоў) і шведская кампанія PS Fastigheter AB плануюць заключыць у чэрвені кантракт на пастаўку 12 драўляных паўназборных дамоў.
Пераможцамі конкурсу "Лепшы экспарцёр 2019 года" сталі 22 прадпрыемствы. Градус канкурэнцыі з года ў год павышаецца. Гэтым разам у фінал выйшлі больш за 160 кампаній. Сярод лепшых экспарцёраў і прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам".
Канцэрн "Белляспаперпрам" сумесна з Мінскхлебпрамам у рамках рэалізацыі праграмы ўрада па паэтапным пераходзе на экалагічную ўпакоўку распрацаваў і ўкараніў у масавую вытворчасць папяровыя пакеты для хлебабулачных вырабаў.