Прадпрыемствам канцэрна "Белляспаперпрам" трэба больш актыўна займацца імпартазамяшчэннем, заявіў сёння намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка падчас пасяджэння савета канцэрна «Белляспаперпрам».
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне савета канцэрна "Белляспаперпрам", на якім разглядаюцца вынікі працы арганізацый галіны ў 2019 годзе.
Новая імпартазамяшчальная вытворчасць у Добрушы запрацуе ўжо да канца гэтага года. Указ аб рэалізацыі важнага для папяровай галіны інвестпраекта падпісаў напярэдадні Прэзідэнт.
Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" у 2019 годзе павялічылі вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 9,3%.
У арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" за ўвесь 2019 год – ніводнага няшчаснага выпадку са смяротным зыходам. У гэтым немалая заслуга прафсаюзаў. Такое меркаванне агучыў сёння кіраўнік канцэрна Юрый Назараў падчас з'езду Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Сёння ў Мінску праходзіць VIII З'езд Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.