Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" у 2015 годзе за кошт рэалізацыі комплексу мер па эканоміі выдаткаў знізілі сабекошт прадукцыі на 9%. Забяспечана эканомія амаль трыльёна рублёў.

Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» у 2015 годзе павялічылі аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі на спажывецкім рынку рэспублікі ў параўнанні з 2014 годам на 15,3%.

Шэраг мэблевых прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» працягвае правядзенне акцыйных распродажаў. У студзені яшчэ можна здзейсніць выгадную куплю мэблі якаснай фабрычнай вытворчасці.

Ружанская мэблевая фабрыка выпусціла новыя наборы мэблі для спальні. Уся мэбля выканана ў беласнежных танах.