Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прынялі ўдзел у аказанні гуманітарнай дапамогі жыхарам Рэспублікі Хакасія і Забайкальскага краю, пацярпелым ад прыродных пажараў.

Вядучы вытворца кухняў у Беларусі СТАА "ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля» прадае сваю прадукцыю са зніжкай 30% у гандлёвым цэнтры «Трум», які размешчаны на вул. Кальварыйскай у Мінску.

У рамках партнёрства канцэрна «Белляспаперпрам» і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта па падрыхтоўцы кадраў для лесапрамысловага профілю арганізавана навучанне кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў асновам маркетынгу.

На бізнес-форуме ў Мастах абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі дрэваапрацоўкі.