Беларускія адвакаты выйгралі дзве міжнародных справы па пакрыццю шкоды беларускім прадпрыемствам, у тым ліку Заводу газетнай паперы (Шклоў).

Свята Дзень Канстытуцыі стаў сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Канстытуцыі, які штогод адзначаецца 15 сакавіка.

Учора ў ходзе рабочай паездкі намесніка старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіла Каско ў Гомельскую вобласць былі разгледжаны актуальныя пытанні работы прадпрыемстваў холдынгу «Беларускія шпалеры».

Актуальныя пытанні збору і перапрацоўкі другасных рэсурсаў былі ў цэнтры ўвагі сёння на выязной нарадзе на папяровай фабрыцы "Спартак".