Апошні месяц 2017 года быў насычаным, дзелавым і святочным. Аб тым, як гэта было, у аглядзе прэсы.

Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў павіншаваў работнікаў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці з надыходзячымі святамі.

Больш за 50 патэнцыйных кантактаў з прадстаўнікамі дзелавых колаў Вялікабрытаніі ўстаноўлена беларускімі ўдзельнікамі выставы Timber Expo, якая прайшла 10-12 кастрычніка ў Вялікабрытаніі.

На семінары для дзелавых колаў Вялікабрытаніі быў прадстаўлены экспартны патэнцыял беларускай дрэваапрацоўкі і гандлёвых аператараў.