Выстава "Культбытхозтовары" адкрылася ў Мінску. Дадзеная падзея для прадпрыемстваў канцэрна - не толькі магчымасць прадэманстраваць навінкі вытворчасці, але і заключыць новыя кантракты на рэалізацыю прадукцыі.

Магчымасць рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйнага праекта па стварэнні дрэваапрацоўчай вытворчасці з ужываннем апошніх навукова-тэхнічных распрацовак славацкіх спецыялістаў разглядалася ў Мінску на сустрэчы старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Юрыя Назарава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Ёзэфам Мігашам.

Два мэблевых прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» рэарганізаваны шляхам далучэння з 1 кастрычніка 2016 года ААТ "Мінскмэбля" да ААТ "Мінскпраектмэбля".

Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прадставяць навінкі вытворчасці на міжнароднай аптовай выставе-кірмашы "Культбытхозтовары", якая адкрыецца 4 кастрычніка у Мінску.