Працоўнаму калектыву філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК» за плённую працу, высокі ўзровень арганізацыі вытворчасці, значны ўклад у развіццё цэлюлозна-папяровай прамысловасці і ў сувязі са 130-годдзем з дня заснавання фабрыкі аб'яўлена Падзяка Старшыні канцэрна «Белляспаперпрам».

У Беларусі прыняты меры для абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў прадукцыі з паперы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №350, які прадугледжвае карэкціроўку указа № 313 ад 11 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання".

Кітайскія кампаніі, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты на цэлюлозна-папяровых прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам», атрымалі права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі па працоўных дагаворах замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі.

Холдынг "Беларускія шпалеры" пашырае свае магчымасці. У перспектыве - нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці і асваенне новых відаў прадукцыі.