Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання адзначыў за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, рэалізацыю прынцыпаў сацыяльнага партнёрства прадстаўнікоў канцэрна "Белляспаперпрам".

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу ў Мінску ў канцэртнай зале "Верхні горад" ушаноўвалі лепшых работнікаў арганізацый канцэрна"Белляспаперпрам".

Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько павіншаваў сёння работнікаў галіны з надыходзячым прафесійным святам.

На гэтым працоўным тыдні работнікі прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" адзначаюць сваё прафесійнае свята - Дзень работнікаў лесу!