Дрэваапрацоўчая галіна ўсё больш набывае стратэгічнае значэнне. Логіка простая: самы выгадны экспарт той, што абумоўлены перапрацоўкай уласнай сыравіны. Глыбокая перапрацоўка і максімальная выгада - на гэта робяць стаўку ўсе прадпрыемствы "Белляспаперпрама", многія з якіх, мадэрнізуючыся, дыверсіфікавалі вытворчасць і цяпер гандлююць прадукцыяй з высокай дабаўленай вартасцю. Адзін з прыкладаў - ААТ "Мазырскі ДАК".

У верасні на Гомельскай мэблевай фабрыцы "Прагрэс" выпусцяць каля трох тысяч адзінак мэблі, з якіх каля 40% пойдзе на экспарт у краіны СНД.

Беларусь адна з самых лясістых краін Еўропы. Нашу айчынную прадукцыю з драўніны ведаюць у многіх краінах свету. Геаграфія экспартных паставак прадпрыемстваў канцэрна ахоплівае больш за 60 краін. Усё гэта вынік абнаўлення галіны.

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу 19 верасня адбудзецца значная падзея для цэлюлозна-папяровай галіны Рэспублікі. 150-годдзе з дня заснавання адзначыць найстарэйшая ў Беларусі Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы".