Прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" становіцца ўсё больш запатрабаванай на рынку Злучаных Штатаў Амерыкі. На гэтым тыдні (з 7 па 12 верасня) канцэрн прымае дэлегацыю дзелавых колаў гэтай краіны.

Беларусь рыхтуецца да пераходу на біяметрычныя пашпарты і ID-карты. Як і калі гэта будзе адбывацца?

У філіяле "Гомельшпалеры" ААТ "ЦБК-Кансалт" запусцілі пасля мадэрнізацыі газаачышчальную ўстаноўку на лініі па вытворчасці вінілавых шпалер.

На заводзе газетнай паперы ў Шклове вядуцца завяршальныя работы па падрыхтоўцы да запуску вытворчай лініі паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў.