Цыфравізацыя прамысловай вытворчасці на практыцы даказвае сваю эфектыўнасць. Так, Светлагорскі ЦКК толькі за кошт укаранення лічбавых рашэнняў ва ўпраўленне тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам абсталявання знізіў выдаткі на закупку матэрыялаў на 20%.

Прадпрыемствы канцэрна своечасова скарысталіся сітуацыяй на сусветным рынку, які зараз ажывае пасля пандэміі каронавіруса. Гомельскія шпалеры ўзялі курс на далёкае замежжа - рыхтуюцца пастаўкі ў Турцыю і Ізраіль.

ААТ "Івацэвічдрэў" у студзені-ліпені гэтага года нарасціла экспарт мэблі на 16,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

Светлагорскі ЦКК прымае ўдзелу ў міжнародным конкурсе IT-рашэнняў SAP Value Award.